иdpыащкумук ([info]dimaidr) wrote,
  • Music: qwerty

на правох рэклямы

Несур'езна буду зараз казаць. Бо як казаў некалі мой дзед сівы барадзед, на кождую хоцьку бываюць разахвоцькі. Дык нейкія дзіўныя імёны ў сучасных груш, скажу я вам! Ну ды й бог з ёй, з хроснай Серафімай Паўлаўнай, здаецца, ды бог з ім, з Ігарам, які guide яго ня возьме! Але ж не - трэба й тут па парадку вось вам усё распавядаць, жывеш жывеш а вакол цябе таленты дарогу лістамі ўсейваюць, ідэалаў постмадэрнісцкіх трымацца...

Ну і добра, будзем тады па парадку трымацца постмадэрнісцкіх ідэалаў, раз так просіце мяне, нізка падаеце. Карацей кажучы, шкуцянка.

Але ж раз вы нічога не разумееце ўсё роўна, што я вам усвядомлена, мэтанакіравана і прэвентыўна даводжу! Таму наўпрост рэклямаваць буду вам гэтую кніжку, бо здабыў я яе шляхам цяжкім, падпольным-канцэртным і нон-канфарміцкім. Якую здабыў я нават з аўтографам з цяпла, канверта і гомельскіх нетраў абалахонаўленых. І дзе была яна наўмысна шмат часу схаваная, утойвалася і адлежвалася. І ВОСЬ ВЫЙШЛА - І ДАЙШЛА - І ЧЫТАЙМА ЁСЬЦЬ!

Клічуць яе Імя грушы, выдаў яе Логвінаў І.П. тыдняў пару таму, аўтар яе Балахонаў Сяргей, ён жа [info]balachon і пісьменнік увогуле. І усё бы нічога, можа й чытаць я гэтую кніжку нават не распачаў, калі б сваімі вачамі не пабачыў, як ён зласліва і невуцка аб вялікай і вечнай працы ўсіх славян і народаў здзекуецца, нічога святога няма, постмадэрністы праклятыя!

Так і кажа: "Пацеха зь меха. Шкуцянка твае "Слова пра паход Ігараў", браце, шкуцянка, і болей няма чаго!"

А яшчэ яму там нейкая гарна дзяўчына мабыць дыфірамбаў напісала, маці даражэнькія! Вось так жывеш жывеш, а вакол цябе таленты шляхі ўсе лістамі паўсейваюць. Эх. Купляйма беларускае. Жыве Груша! Пайшоў далей чытаць :)


Сур'езна замовіць кнігу есць магчымасць на knihi.net ці у гэтага самага балахоністага з [info]balachon'аў :)

  • Post a new comment

    Error

    Your reply will be screened

  • 2 comments

[info]hondurazian

January 17 2006, 21:45:18 UTC 6 years ago

і я набыў! файная кніга, хоць да шкуцянкі вось толькі-толькі дачытаў

[info]dimaidr

January 17 2006, 22:42:34 UTC 6 years ago

ну мы яшчэ пачытаем :)
Create an Account
Forgot your login or password?
Facebook Twitter More login options
English • Español • Deutsch • Русский…